Сейчас читают

"Страусиное ранчо" чуть не попало в Книгу рекордов Гиннеса

04.07.2017 в 10:56

Страусы в комплексе с козами-курами-осликами, с павлином, с живописными пейзажами, а также здоровое питание, неповторимый деревенский колорит - все это дает возможность полностью "отключиться" от жизненных проблем и городской суеты. И не стоит лететь на встречу с экзотикой в жаркую Африку. Достаточно съездить в окрестности Кобрина ...

Чорныя страусы ў Беларусі, якія тут прыжыліся, ледзь не трапілі

ў Кнігу рэкордаў Гінэса 

Экзотыка бывае рознаю. Вось чорны афрыканскі страус — ну зусім не тыповая птушка для нашых шырот. А ў Беларусі прыжылася, прычым асабліва масава — на “Страусіным ранча” пад Кобрынам, у вёсцы Казішча. 

Беларусь для страусаў — не чужая


Трохі гісторыі

Пра свайго асабістага страуса мой сын пачаў марыць шмат гадоў таму: у адным егіпецкім гатэлі сустрэўся з парачкай чароўных “птушачак”, кожная з бычка.

Тыя гулялі па тэрыторыі, нібы куры, а за сынам, адчуваючы прыязнасць, увогуле хадзілі па пятах.

Вядома ж, такую цацку малому дужа захацелася ўзяць с сабою.

Ды з купляй страуса тады неяк не склалася, што вельмі расчаравала сына.

І на многія гады ён збярог шчырае жаданне: паназіраць за гэтым цудам прыроды ў “натуральных умовах”.

Ну не ў Афрыцы — дык на фермах у Беларусі.

Вось таму не першы год мы на пачатку лета туды й выпраўляемся.

Такіх фермаў, здаецца, у нашых краях ужо з пяць.

Вось і нядаўна мы наведалі ў Брэсцкай вобласці страусіную ферму — самую вялікую, дарэчы, на тэрыторыі СНД.

“Страусінае ранча” — велізар­ная гаспадарка, разлічаная на 1000 страусаў.

Размясцілася ў вёсцы Казішча: гэта Кобрынскі раён Брэстчыны, ад Мінска 350 км.

Даехалі досыць хутка, але “зусім не афрыканскі” дожджык церусіў, і вырашылі мы крыху пазней сустрэцца з экзотыкай.

А спачатку праехаць па вёсцы.

І на ўскрайку яе, ля могілак, выявілі яшчэ адну славутасць Казішча: драўляную Траецкую царкву, пабудаваную ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Дарэчы, яна ўнесена ў Спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Да таго ж адзін тамтэйшы жыхар нам расказаў: настаяцелем царквы ў канцы XIX стагоддзя стаў Антоній Усакоўскі, ураджэнец Віцебшчыны.

І што гэта, між іншым, — прадзед вядомага рок-музыкі Андрэя Макарэвіча.

У Казішчы, па словах вяскоўца, нарадзілася і родная бабуля Андрэя, Лідзія Антонаўна, якая потым жыла ў Маскве.

Так што не здзіўлюся, калі ў рэпертуары знакамітага гурта “Машина времени” з часам з’явіцца песня пра страусаў...

Ну а яны, нягледзячы на зусім не афрыканскае надвор’е, былі таварыскія і цікаўныя.

Згледзеўшы нас, падышлі блізка: можна было нават пагладзіць.

Але ўжо ведаючы і нават аднойчы зведаўшы на сабе вокамгненны ўдар дзюбай, мы не адважыліся.

Між тым паводзіны страусаў на ферме — іншыя, чым у заапарку.

Ну нам жа ёсць з чым параўноўваць.

На “Страусіным ранча” яны як на тэрыторыі згаданага афрыканскага гатэля: какетліва робяць рэверансы, ганяюцца адзін за адным, распускаюць крылы і нават танчаць.

Страусы з задавальненнем пазіруюць перад камерай.

І калі страуса пакратаць страшнавата, то пабыць з іншымі жывёламі блізка — не праблема.

Ослік Якаў і плямістая аленіха Сонечка з велізарным задавальненнем елі з рук моркву і хлеб.

Камерунскі казёл некаторым дазваляе пачухаць у сябе за вухам.

Не надта разумеў нас велізарны паўлін: яго мы так і не ўгаварылі распушыць хвост.

Хадзіць па тэрыторыі можна толькі ў суправаджэнні экскурсавода, бо гэта ўсё ж вытворчая зона.

Экскурсія доўжыцца каля гадзіны.

Найбольш наведнікаў — у цёплую пару года: да 2000 у месяц.

Прыязджаюць з Расіі, Польшчы, Германіі, Англіі, былі нават з Філіпін.

Там можна спыніцца ў гасцявых хатках.

І не толькі дзівіцца можна на тых птушак.

У іх карыснае мяса, і ацаніць яго смак можна ў мясцовым кафэ.

Там гатуюць стэйкі, каўбаскі, шашлыкі, смажанку з гароднінай у гаршчочках.

Мы елі стэйк з ананасам і каўбаскі.

Мяса на смак — маладая цяляціна, па колеры — нібы ялавічына.

Паспрабаваць можна і стравы з яек.

Не хапіла ўсяго 50 грам

Дарэчы, дзякуючы ім “Страусінае ранча” ледзь не трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Не хапіла ўсяго 50 грам: найвялікае яйка, знесенае ў Казішчы, заважыла 2250 грамаў, а яйка-рэкардсмен — 2300.

Адно яйка мы прыхапілі з сабой, і ўжо ранкам згатавалі амлет, памерам з вялікую піцу: і самі паелі, і суседзяў частавалі.

Нам яшчэ расказвалі, што на аснове тлушчу страусаў вырабляюць лячэбную касметыку — на адной з вытворчасцяў у Мінскай вобласці.

А набыць яе можна і ў мясцовай краме.

Як і... летнія туфлі з страусінай скуры.

Колькі каштуюць — не ведаю.

Пэўна, расхапалі: пры мне іх не было.

Дарэчы, па трываласці скура страуса толькі слановай саступае…

Калі вярталіся ў Мінск, то настрой быў такі, як быццам пабывалі ў аздараўленчым цэнтры.

Шмат уражанняў, і не скажаш, якія самыя-самыя.

Зразумелі: страусы ў комплексе з козамі-курамі-ослікамі, з паўлінам у дадатак, з маляўнічымі краявідамі, сасновымі барамі, а таксама здаровае харчаванне, непаўторны вясковы каларыт — усё гэта дае магчымасць цалкам “адключыцца” ад жыццёвых праблем і гарадской мітусні. І не варта ляцець на сустрэчу з экзотыкай у гарачую Афрыку.

Дастаткова з’ездзіць у наваколле Кобрына...

 

Голас Радзімы

Приглашаем посетить

БРУСП «Белгосстрах»

г. Кобрин, ул. Ленина, д. 1. Тел.: +375(1642) 4-23-38
г. Кобрин, ул. Советская, д.135/6. Тел.: +375(1642) 3-85-79
г. Кобрин, ул. Дружбы, д. 29. Тел.: +375(1642) 3-56-66
г. Кобрин, ул. Дзержинского, д 66. Тел.: +375(1642) 4-53-91

Страхование автотранспорта, строений и имущества, медицинское, зеленая карта. 

Магазин «Афродита-Стар Shop»

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
+375(29) 233-60-42, +375(29) 825-88-98 Viber

Косметика для лица и волос, уход за собой. Гель-лаки, базы, топы, фрезы, пилки. Брендовая бижутерия Jenavi, Красная Пресня

Станция техосмотра № 163 в Кобрине

Адрес: г. Кобрин, ул. Настасича, 17А (военный городок)
Телефон: +375(1642) 35-0-53

Юриэлт | Агентство недвижимости

г. Кобрин, ул. Пушкина, д. 17
Агентство: +375(29) 897-24-15 МТС, +375(29) 607-14-59 А1. Офис: 8(01642) 4-92-43

Купля-продажа вашей недвижимости. Консультации.

Агроусадьба «Цветочный рай»

А/г Пески, ул. Брестская д.6. Кобринский район, Брестская область.
Тел.: +375(29) 520-01-64, 8(01642) 9-82-69.

Банкетный зал, гостевой дом, баня, домашняя кухня.


Акции

Спецпредложения

Новинки

Приглашаем посетить

«Expensive! Экспенсив!» | Магазин одежды

г. Кобрин, ул. Советская, 10
Тел.: +375(29) 835-90-70

Магазин стильной мужской и женской одежды

Супермаркет БУМ

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68е
Тел. +375(1642) 4-38-31, МТС +375(33) 303-30-34

Посуда, хозтовары, сувениры, предметы декора, все для дома

Магазин «УЮТ»

г. Кобрин, ул. Первомайская, д. 17
Тел.: 8(01642) 7-48-47, +375(33) 668-44-22 МТС, +375(29) 323-70-82 А1

Мебель: мягкая, корпусная, кухни и детские

Магазин «Затея»

г. Кобрин, ул. Советская, 7
+375(29) 504-87-80 МТС, +375(1642) 2-80-80

Аксессуары для оформления праздников. Воздушные шары (гелий). Упаковка.

VALANA | Дом ногтевой эстетики

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 83
Тел.: +375(29) 808-76-45

Ногтевой сервис. Архитектура бровей. Педикюр. Обучение

Кобрин Сити - новостной портал Кобрина